МАЛІТВА
Верш Генадзя БУРАЎКІНА
Мы здалеку ўбачылі свабоду
І яшчэ не вырваліся з пут...
Божа, не дабаў майму народу
Пошасьці, няпраўды і пакут.
У чужым нялюдскім землятрусе
Хіба ў нечым мелі мы віну?
Божа, адвядзі ад Беларуь
Здраду, вераломства і вайну.
Смутнаю парою нелюдзімай,
Калі ўсё вакол ідзе на злом,
Божа, захіні маю Радзіму
Мудрасьцю, спакоем і цяплом.
Комментариев нет:
Отправить комментарий